Расейскі апазыцыянэр Уладзімір Кара-Мурза атрымаў Пулітцэраўскую прэмію за калёнкі для амэрыканскага выданьня Washington Post з расейскай калёніі.
Рабіць адрозьненьні паміж Беларусьсю і Расеяй заклікала дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская 6 траўня ў Коўне, выступаючы зь лекцыяй пра рэгіянальную стабільнасьць і бясьпеку ва Ўнівэрсытэце Вітаўта Вялікага.
Польскі судзьдзя Томаш Шмыт, які папрасіў прытулку ў Беларусі, павінен быў увайсьці ў склад калегіі, якая займаецца пытаньнямі адмовы ў выдачы допуску да сакрэтнай інфармацыі NATO і Эўразьвязу.
Новы ўрад Польшчы выканаў патрабаваньні ЭЗ у сфэры свабоднага правасудзьдзя, заявілі ў Бруселі. У Польшчы больш няма рызыкі сур’ёзных парушэньняў у галіне вяршэнства закону, заявіла Эўракамісія. Пра гэта інфармуе DW.
МЗС Расеі выклікала пасла Вялікай Брытаніі Найджэла Кейсі. Яму быў выказаны пратэст з прычыны заяў кіраўніка брытанскага МЗС Дэвіда Кэмэрана, што Ўкраіна можа прымяняць брытанскую зброю для ўдараў па расейскай тэрыторыі.
Праваабаронцы прааналізавалі сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі на канец красавіка 2024 году.
Больш за 200 «данецкіх дзяцей» адпачылі ў Беларусі з 2022 году, паведаміў генэральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзьмітры Шаўцоў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску 6 траўня.
Польскі судзьдзя Томаш Шмыт зьбег у Беларусь і выступіў з заявамі ў падтрымку беларускіх уладаў. Што стаіць за гэтай гісторыяй? Пра гэта разважае журналіст тэлеканалу «Белсат» Міхал Кацэвіч.
Паплечнікі апазыцыянэра Аляксея Навальнага, які памёр у расейскай калёніі, напярэдадні інаўгурацыі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на пяты тэрмін апублікавалі відэа і фатаграфіі, як сьцьвярджаецца, інтэр’ераў палаца пад Геленджыком.
Падчас візыту ў Літву 6 траўня канцлер Нямеччыны Оляф Шольц запэўніў партнэраў па NATO ў рэгіёне Балтыйскага мора ў надзейнай абароннай падтрымцы з боку Нямеччыны.
Раней МЗС Літвы ўручыла часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Літве ноту пратэсту.
Шэраг твораў вялікіх нацыянальных дзеячоў цяпер пад забаронай рэжыму Лукашэнкі.
Краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы купілі мільёны камэр назіраньня кітайскай вытворчасьці за апошнія пяць гадоў, нягледзячы на ўразьлівасьць бясьпекі прыладаў і сувязі з кітайскай дзяржавай, паказвае апытаньне RFE/RL у дзевяці краінах.
Законапраект не азначае выхаду Беларусі з гэтага міжнароднага пагадненьня, але прадугледжвае прыпыненьне яго дзеяньня ў краіне.
Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская выступіла 6 траўня ў Коўне зь лекцыяй аб рэгіянальнай стабільнасьці і бясьпецы ва Ўнівэрсытэце Вітаўта Вялікага.
Другая «чырвоная» лінія датычыцца ваенных правакацый супраць краін Балтыі, Польшчы ці Малдовы ў пэрыяд патэнцыйных узрушэньняў, напрыклад у часе выбарчых кампаній у Эўропе і ЗША.
Сяргей Алейнік лічыць гэта непахісным пастулятам, замацаваным у Канстытуцыі.
Старшыня КНР Сі Цзіньпін у нядзелю прыбыў зь дзяржаўным візытам у Парыж. Гэта першая паездка кітайскага лідэра ў ЭЗ за апошнія пяць гадоў. Акрамя Францыі, ён наведае таксама Вугоршчыну і Сэрбію, якая не ўваходзіць у Эўразьвяз.
Спэцслужбы эўрапейскіх краін папярэдзілі свае ўрады аб пагрозе дывэрсій з боку Расеі, піша Financial Times са спасылкай на крыніцы ў выведцы.
Пятая частка падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаная тром турмам Беларусі — у Горадні, Магілёве і Жодзіне, дзе ў надзвычай жорсткіх умовах трымаюць палітычных зьняволеных.
Сьвята Ўваскрасеньня Хрыстова «ўвасабляе трыюмф жыцьця над сьмерцю, перамогу дабра над злом, пакоры і самаахвярнасьці над усёдазволенасьцю і эгаізмам», заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 5 траўня вернікаў з праваслаўным Вялікаднём.
Вялікдзень — гэта сьвята, якое прынята адзначаць у коле сям’і, аднак «многія беларусы ня могуць быць побач з роднымі ў гэты дзень», сказала 5 траўня лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.
Сусьветны патрыярх заклікае да міру і поўнага абмену палоннымі без дадатковых умоваў.
Замест усеагульнага сьвяткаваньня першага выхаду зборнай у фінал чэмпіянату Эўропы грузінскі футбол напаткаў палітычны раскол.
Савецкі раённы суд Бранска адправіў непаўналетняга ў СІЗА па хадайніцтве сьледзтва паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў дзейнасьці тэрарыстычнай арганізацыі.
Эўрапейская камісія ацэньвае, якая расейская і беларуская сельскагаспадарчая прадукцыя можа быць абкладзеная выключна высокімі мытнымі зборамі, што прывядзе да скарачэньня яе патоку ў Эўропу, заявіў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа.
Беларускім школьнікам прапанавалі пісаць цытаты Аляксандра Лукашэнкі на ўсебеларускай дыктоўцы «Я раскажу пра Перамогу». Пра гэта піша выданьне «Флагшток».
Расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па прамысловым прадпрыемстве ў Індустрыяльным раёне Харкава, пацярпелі шэсьць чалавек, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Харкаўскай вобласьці Алег Сінягубаў.
У Менскім гарадзкім судзе 17 траўня адбудзецца разгляд адразу двух пазоваў аб ліквідацыі аб’яднаньняў стаматолягаў, сьведчыць расклад на партале электроннага судаводзтва.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа ня будзе накладваць вэта на абноўлены закон аб абмежавальных мерах у дачыненьні да грамадзян Беларусі і Расеі, паведамляе LRT.
ЗША прапанавалі партнэрам па «Групе сямі» выдзеліць Украіне дадатковую дапамогу ў памеры 50 мільярдаў даляраў, паведамляе Bloomberg.
7 і 8 мая 2024 году ва ўсіх установах адукацыі Беларусі пройдзе адзіны ўрок, прысьвечаны Дню Перамогі. Гомельская эпархія БПЦ апублікавала «відэаматэрыял, рэкамэндаваны для правядзеньня асьветніцкіх урокаў».
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Беларуска Вольга Сурынава, якая жыве ў Італіі, стала кандыдаткай на выбарах у Эўрапарлямэнт ад італьянскай партыі Più Europa. Яна паабяцала прасоўваць тэму Беларусі падчас выбарчай кампаніі.
Нечакана для многіх Лукашэнка пачаў хваліцца ўласнымі посьпехамі і дасягненьнямі і падсумоўваць зробленае за тры дзесяцігодзьдзі пры ўладзе. Раней гэта не было яму ўласьціва. Што адбываецца?
Супрацоўнікі беларускіх амбасадаў выйшлі на акцыямі з банэрамі «Беларусь памятае» ў Ханоі і ў Амане.
МЗС Калюмбіі афіцыйна апавясьціла Ізраіль пра разрыў дыпляматычных стасункаў. «Нота аб рашэньні ўраду разарваць з сёньняшняга дня дыпляматычныя дачыненьні зь дзяржавай Ізраіль была афіцыйна ўручана паслу Ізраіля ў Калюмбіі», — гаворыцца ў паведамленьні дыпляматычнага ведамства ў сацсетцы X.
На гэтым тыдні «Кібэрпартызаны» апублікавалі архіў зваротаў у Камітэт дзяржаўнай бясьпекі за 9 гадоў з узламанай базы КДБ, Аляксандар Лукашэнка наведаў Гомельскую вобласьць і пачалася агітацыйная кампанія да выбараў у Каардынацыйную раду.
Былы міністар унутраных спраў Казахстану Ерлан Тургумбаеў зьмешчаны пад варту тэрмінам на два месяцы. Пра гэта паведаміла ў чацьвер прэс-служба Генэральнай пракуратуры Казахстану.
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Яе хочуць зрабіць прадстаўнічым органам дэмакратычных сілаў Беларусі. Выбары працягнуцца тры дні. Да ўдзелу ў выбарах у КР дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў.
Беларускія спартоўцы атрымалі 20 ліцэнзій для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях, якія пройдуць у Парыжы 26 ліпеня — 11 жніўня 2024 году, паведаміў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасьці (БФСС).
Былы прэмʼер-міністар Вялікай Брытаніі, які цяпер займае пасаду міністра замежных спраў краіны, Дэйвід Кэмэран заявіў, што Ўкраіна можа наносіць удары брытанскай зброяй па тэрыторыі Расеі.
Тром зьняволеным журналістам перадалі словы падтрымкі ад замежных дыпляматычных місій.
Аляксандар Лукашэнка разьлічвае, што Вайскова-паветраныя сілы (ВПС) і войскі супрацьпаветранай абароны (СПА) цалкам кантралююць сытуацыю над тэрыторыяй Беларусі.
У 2023 годзе Латвія на мяжы зь Беларусьсю пабудавала загароду, каб спыніць незаконны мігранцкі паток зь беларускай тэрыторыі.
Ліст аб намеры супрацоўніцтва падпісалі старшыня Эўрапейскага парлямэнту Рабэрта Мэтсала і кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінэту Беларусі Сьвятлана Ціханоўская 3 траўня ў Валеце.
Служба бясьпецы нарвэскай паліцыі (PST) раскрыла некалькі расейскіх агентаў, але дакладную іх колькасьць не называлі.
За год краіна страціла яшчэ 10 радкоў у сьпісе краін паводле ацэнкі ўмоваў для свабоднай журналістыкі.
Турцыя прыпыніла ўвесь гандаль з Ізраілем 2 траўня, паведаміла выданьне са спасылкай на двух турэцкіх чыноўнікаў, знаёмых з сытуацыяй.
Загрузіць яшчэ