Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі за чатыры месяцы людзі прадалі валюты амаль на 350 млн даляраў больш, чым купілі


У студзені — красавіку насельніцтва Беларусі выступіла чыстым прадаўцом замежнай валюты, сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага банку.

Фізычныя асобы набылі замежнай валюты на 3 млрд 466 млн даляраў (тут і далей у эквіваленце), прадалі — на 3 млрд 812,2 млн. Адмоўнае сальда склала 346,2 млн.

Наяўнай валюты набыта на 2 млрд 250,6 млн, прададзена — на 3 млрд 10,5 млн (–759,9 млн), безнаяўнай — 1 млрд 215,4 млн і 801,7 млн адпаведна (+413,7 млн).

У 2023 годзе насельніцтва набыло наяўнай валюты на 6 млрд 31,7 млн даляраў, прадало — на 7 млрд 904,7 млн. Безнаяўнай валюты жыхары краіны купілі на 3 млрд 904,7 млн, рэалізавалі — на 2 млрд 213,3 млн. Усяго наяўнай і безнаяўнай валюты за год яны набылі на 9 млрд 825,7, прадалі — на 10 млрд 117,9 млн. Склалася адмоўнае сальда на ўзроўні 292,2 млн.

Паводле інфармацыі Нацбанку, міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі на 1 траўня, паводле папярэдніх зьвестак, склалі 8 млрд 441,5 млн даляраў, павялічыўшыся за месяц на 89 млн даляраў (1,1%). Гэта адбылося за кошт павелічэньня манэтарнага золата ў структуры ЗВР на 160 млн даляраў (4 млрд 3,8 млн).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG